Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2021

“Мова родная – мова модная!”

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Так і для нас, беларусаў, наша родная мова - беларуская. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, нямамовы без яго носьбіта. Гэта яшчэ адна нагода для кожнага чалавека задумацца аб лёсе той, адзінай мовы, якую мы называем матчынай.

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб  папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

У ДУА “Сярэдняя школа№3 г. Клімавічы” гэтаму святуп рысвяцілі не дзень, а цэлы тыдзень.“Мова родная – мова модная!” – пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень беларускай мовы.  Ужо на адкрыцці Тыдня былі абвешчаны асноўныя мерапрыемствы. Цікава прайшоў конкурс малюнкаў “Залацінкі роднай мовы” для 5-6 класаў. У аўторак прайшла акцыя «Любi, шануй i ведай роднае слова». Конкурс на лепшага чытальніка верша згуртаваў усіх.

20 лютага хлопчыкі і дзяўчынкі 9 “Б” і 8 “В” классаў прынялі ўдзел ў пазнавальна-гульнявой праграме “Я люблю Беларусь!” Дзеці былі прыемна ўражаны, даведаўшыся аб тым, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх. І таму нам, жыхарам Беларусі, многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.

Удзельнікі адправіліся ў падарожжа па нашай Бацькаўшчыне: фальклор, гісторыя, кіно, спорт, музыка. Вось аб чым гаварылі ў час мерапрыемства. Чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў аб роднай мове, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую і наадварот. У завяршэнні былі падвядзены вынікі, усе удзельнікі і гледачы атрымалі салодкія прызы-цукеркі.

Цікава і непаўторна прайшлі ўсе мерапрыемствы Тыдня беларускай мовы. Школьнікі і настаўнікі акунуліся ў беларускамоўнае інфармацыйнае мора, якое пакінула ў кожнага незабыўныя ўражанні і паказала, што РОДНАЯ МОВА – МОДНАЯ МОВА.

Вучыце і беражыце родную мову!