Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2018

Міжнародны дзень роднай мовы

«Роднае слова – святы ізумруд,”- так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч.  Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба?  Жыве мова – жыве народ.  І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць, квітнець.  Слова – самае цудоўнае, што ў нас ёсць.  Таму  добрай традыцыяй у нашай школе стала святкаванне   Міжнароднага дня  роднай мовы, які  адзначаецца 21 лютага.

Яшчэ за тыдзень да свята ўсіх педагогаў і вучняў школы запрасілі святкаваць Міжнародны дзень мовы разам. А 21 лютага з раніцы ў фае школы прайшла акцыя “Мае любімыя беларускія словы”. Настаўнікі і вучні  пісалі беларускія словы, якія ім падабаюцца. Тут жа размяшчаліся выставы  “Мая мова – мой гонар”,  “У свеце беларускіх твораў”.

Да гэтага дня настаўнікамі беларускай мовы і бібліятэкарамі  былі  наладжаны  ў кабінетах беларускай мовы  і  бібліятэцы  выставы мастацкай літаратуры  і перыёдыкі,  аформлены     стэнды  з выказваннямі пра беларускую мову,  падрыхтаваны калажы  «Звыклыя рэчы па-беларуску».  

Напярэдадні свята было праведзена анкетаванне вучняў 7-8, 9-11 класаў. На жаль, з анкетавання бачна, што вучні размаўляюць на беларускай мове толькі на ўроках. Тым не менш, большая частка з іх лічыць, што беларуская  культура не можа  існаваць без роднай мовы.

   Завяршэннем свята стала чытанне вершаў беларускіх аўтараў вучнямі і настаўнікамі.  З замілаваннем  і любасцю гучалі  розныя па тэматыцы вершы.

 Спадзяемся, што свята роднай мовы  запомнiцца надоўга.

Фотоотчет