Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

20.02.2021

   20 лютага хлопчыкі і дзяўчынкі 9 “Б” і 8 “В” классаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Клімавічы” прынялі ўдзел ў пазнавальна-гульнявой праграме “Я люблю Беларусь!”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

   Дзеці былі прыемна ўражаны, даведаўшыся аб тым, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх. І таму нам, жыхарам Беларусі, многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.

Удзельнікі адправіліся ў падарожжа па нашай Бацькаўшчыне: фальклор, гісторыя, кіно, спорт, музыка. Вось аб чым гаварылі ў час мерапрыемства. Чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў аб роднай мове, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую і наадварот. У завяршэнні былі падвядзены вынікі, усе удзельнікі і гледачы атрымалі салодкія прызы - цукеркі.

Цікава і непаўторна прайшло мерапрыемства, прысутныя акунуліся ў беларускамоўнае інфармацыйнае мора, якое пакінула ў кожнага незабыўныя ўражанні і паказала, што РОДНАЯ МОВА – МОДНАЯ МОВА.

Вучыце і беражыце родную мову!