Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2022

Дзень роднай мовы

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову».

Якуб Колас

 У свеце шмат цудоўных моў, якія вабяць сваёй прыгажосцю, мілагучнасцю і непаўторнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай. Бо мова жывая, пакуль на ёй гавораць.

У нашай школе штогод праводзяцца цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Гэты год таксама не стаў выключэннем. Вучні з вялікім натхненнем паўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах: акцыі«Любi, шануй i ведай роднае слова», час роднай мовы «І загучала слова…», паэтычны конкурс «Гучы, маё роднае слова!», свята «Мы на зямлі пад белымі крыламі». Вучні 3 «Б» класа наведалі раённую бібліятэку, дзе прынялі ўдзел ў гульні «Падарожжа па роднай мове». У школьнай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава «Сэрцам роднага слова краніся!»

Вучні не проста вялі гаворку пра родную мову, яны падарожнічалі па краіне роднай мовы. Падчас падарожжа гучалі песні і вершы, дзеці ўспаміналі любімыя творы беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні.

Сучасны свет – свет тэхналогій. Але гэта не значыць, што мы можам забыць мову Скарыны, Коласа і Купалы. Мова аб ’ядноўвае нас у адно грамадства, у адну нацыю. Любіце і шануйце беларускую мову. Бо хто яшчэ, калі не мы?

Сапраўды, у спадчыну нам засталася ўнікальная мова. Багатая, жывая, песенная і старажытная. Яна заслугоўвае, каб мы яе ведалі і любілі, размаўлялі на ёй.

Фотоотчет