Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

Дзень роднай мовы

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму –

на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх.

Шануй сваю мову, шануй свае песні,

свае казкі, звычаі і ўсё роднае –

гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.

З.Бядуля

 Добрай  традыцыяй  у нашай школе стала святкаванне Дня роднай мовы. У гэты дзень заўседы  арганізуюцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Па-святочнаму было ўпрыгожана фае школы і аформлены выставы. Незабыўнае ўражанне на аматараў роднай культуры аказала літаратурна-музычная кампазіцыя   «Не пакідайце ж мовы роднай!”, падчас якой гучалі вершы і песні, ладзіліся пастаноўкі.

 Прайшлі  інфармацыйныя гадзіны “Мая родная мова – мая годнасць”, “Мова маіх продкаў, таямнічая, цудоўная”, “Без мовы, няма народа”.

  Працавалі і іфармацыйныя групы, якія   наведалі навучэнцаў 4 класа, дзе пачыталі на роднай мове  вершы, пазагадвалі загадкі, пагулялі ў гульню “Лепшы знаўца роднай мовы”, а таксама  -  6 клас, дзе пазнаёмілі прысутных з творчасцю Рыгора Барадуліна.

Пад  назвай “Шануйце мову родную сваю” – прайшло мерапрыемства, на якім вучні чыталі свае любімыя вершы беларускіх письменнікаў.

    У сценах школы гучала роднае слова, панаваў добры настрой, усе змаглі яшчэ раз пераканацца ў тым,  што беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне. Цікавыя мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы надоўга запомняцца вучням і настаўнікам.

   Змітрок Бядуля пісаў:  “Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.