Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.19

Міжнародны дзень роднай мовы

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной. Яна цёплая, як матуліна пяшчота. Беларускай мовай нельга не захапляцца, бо з дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека.

21 лютага, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, традыцыйна вучні і педагогі нашай школы змоглі прыняць удзел у шэрагу цікавых мерапрыемстваў: літаратурна музычная кампазіцыя  “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, гульня “Перакладчыкі”, агляд кніг беларускіх пісьменнікаў, гучныя чытанні, паэтычныя калейдаскопы, конкурс  “Прыказкі і  прымаўкі ў малюнках” і інш.

Хочацца, каб моладзь ведала, што родная мова — гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова — гэта адвечны голас Радзімы.

Шануйце родную мову, любіце, бо яе, як маці і Радзіму, не выбіраюць!

ФОТООТЧЕТ